БЕЛ Ł РУС

Амерыканцы кінуліся набываць адну прыладу, каб менш сядзець у тэлефоне

23.11.2025 / 8:30

Міра Нікановіч

На Захадзе нарабіў шуму дэвайс, які фактычна ператварае тэлефон у цагліну. Гаджэт пад назвай Brick (цэгла) дапамагае перамагчы залежнасць ад смартфонаў за 59 даляраў.

Скрыны з тыктоку: _brooklynroth

Каб скарыстацца Brick, трэба набыць невялічкі шэры гаджэт — адной прылады хопіць на некалькі смартфонаў. Потым пампуеце сабе аднайменны дадатак і выбіраеце, якія праграмы на тэлефоне вы хацелі б заблакаваць. Застаецца толькі прыкласці тэлефон да прылады.

Зноў скарыстацца забаненымі праграмамі вы зможаце, толькі калі паўторна паднесяце тэлефон да гаджэта. У гэтым і сэнс: вы можаце пакінуць гаджэт у іншым пакоі, у кватэры ці офісе. Тады, каб зайсці ў тыя самыя праграмы, вам давядзецца ісці або ехаць па гаджэт — прасцей будзе знайсці сабе справу ў рэальным свеце.

Brick прыдумалі яшчэ ў 2023 годзе, але завірусілася праграма ў апошнія месяцы. Каштуе ўсё гэта 59 даляраў. Цяпер пра Brick пішуць буйныя медыя накшталт The New York Times, а тыктокеры здымаюць ролікі, дзе расказваюць пра свой досвед карыстання прыладай:

@_brooklynroth goodnight!!!!! #brick #screentime #doomscroll @Brick ♬ The Subway - Chappell Roan

@catthecritic Going steady with @GetBrick ♬ original sound - Cat the Critic

@coralakey the dopamine rush I get from not scrolling is crazy @GetBrick #phoneaddiction #stopscrolling #screentime #techtools #honestreview ♬ original sound - Cora Lakey

Карыстальнікі кажуць, што дадатак дапамог ім быць лепшымі бацькамі і адчуваць сябе больш шчаслівымі — усё за кошт радзейшага карыстання смартфонам.

Чытайце таксама:

Мопсы і бульдогі могуць знікнуць праз дзесяцігоддзе

У Гомельскім цырку паказалі праграму да 80‑годдзя перамогі — з сярпом, молатам і штурмам Рэйхстага

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»

Каментары да артыкула