БЕЛ Ł РУС

ФСБ кажа, што Шайгу спрабавалі ўзарваць на магіле яго маці

17.11.2025 / 23:10

Nashaniva.com

ФСБ паведаміла, што ў Маскве нібыта спрабавалі арганізаваць выбух на прэстыжных Траякураўскіх могілках, цэллю якога меў стаць былы міністр абароны, а цяпер сакратар Рады бяспекі Расіі Сяргей Шайгу. Замах планаваўся на 12 лістапада — у дзень угодкаў смерці яго маці.

Сяргей Шайгу. Фота: Sergey Fadeichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паведамляецца, што да арганізацыі тэракта былі нібыта прыцягнутыя нарказалежныя мужчына і жанчына, а таксама мігрант з Таджыкістана, які ў Расіі знаходзіцца ў вышуку за забойства і незаконную зброю.

Таджык, паводле версіі спецслужбаў, сабраў самаробную выбуховую прыладу, а пара адвезла яе на могілкі і ўстанавіла каля магілы маці Шайгу — Аляксандры. Гэта адбылося 11 лістапада, за дзень да меркаванага замаху. Побач у вазе з кветкамі паставілі камеру, каб сачыць за сітуацыяй і ўключыць дэтанатар у момант прыходу Шайгу.

14 лістапада ФСБ паказала відэа абясшкоджання выбухоўкі і затрымання трох чалавек. 

У затрыманых знайшлі перапіску ў WhatsApp і Signal, дзе яны атрымлівалі інструкцыі ад куратара.

Паведамляецца, што двое знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэабілітацыйным цэнтры. Пасля выздараўлення ўсім траім пагражае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.

Чытайце таксама:

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі

Вынесены прысуд пісьменніку, які страляў у прэм'ера Фіцу

Каментары да артыкула