БЕЛ Ł РУС

Мінскі метрапалітэн паказаў новыя цягнікі, зробленыя пад заказ у Расіі

17.11.2025 / 19:19

Nashaniva.com

Два цягнікі мадэлі «Мінск-2024», вырабленыя на заводзе «Метравагонмаш», хутка прыбудуць у электрадэпо ТЧ-2 «Магілёўскае» для завяршальнай падрыхтоўкі, піша Tochka.by.

Новыя цягнікі прызначаныя для абнаўлення і мадэрнізацыі парку Аўтазаводскай лініі — другой па ўзросце ў Мінску. У межах дамовы з расійскім заводам плануецца пастаўка 20 вагонаў.

Новыя цягнікі будуць абсталяваныя зарадкамі для смартфонаў і скразнымі пераходамі паміж вагонамі.

У метрапалітэне адзначылі, што хоць тэхніка вырабленая ў Расіі, у ёй выкарыстаныя і беларускія кампаненты: гасільнікі ваганняў, элементы асвятлення салона і кабіны машыніста, шчоткі ачысткі шыбаў і бартавая сістэма бяспекі руху.

Чытайце таксама:

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі

У пасажыра метро знайшлі патрон. Заведзена крымінальная справа

Каментары да артыкула