БЕЛ Ł РУС

Жыхара Мазыра асудзілі, верагодна, па справе Гаюна

17.11.2025 / 18:35

Nashaniva.com

Стала вядома, што Гомельскі абласны суд вынес прысуд жыхару Мазыра Івану Качайлу. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» па арт. 361‑4 КК і прызначылі чатыры гады «хіміі», даведалася «Гомельская вясна».

Іван Качайла. Фота: сацсеткі

Падрабязнасці абвінавачання пакуль не вядомыя.

Раней пра нейкую асабістую актыўнасць Івана Качайлы не паведамлялася. У 2023 годзе, аднак, па адміністрацыйнай справе за «распаўсюд экстрэмізму» пакаралі яго сына Максіма, студэнта медуніверсітэта, нібыта за размяшчэнне лагатыпа канала, прызнанага «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Мяркуецца, што пераслед Івана Качайлы звязаны з крымінальнай справай супраць маніторынгавага канала «Беларускі Гаюн». Сёлета ў лютым сілавікі атрымалі доступ да чата, дзе змяшчалася інфармацыя пра ўдзельнікаў і інфармантаў, пасля чаго пачаліся масавыя затрыманні і суды па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»

Каментары да артыкула