БЕЛ Ł РУС

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін

17.11.2025 / 13:58

Nashaniva.com

Анлайн-кінатэатр Premier абвясціў пра старт здымак камедыйнага серыяла «Адваротны бок медаля» пра службу і быт расійскіх добраахвотнікаў-захопнікаў на фронце ва Украіне. 

Вадзім Галыгін

Праект здымае рэжысёр Алег Фамін паводле сцэнара ўдзельніка «СВА» Мікалая Сідарава. Адным з генеральных прадзюсараў заяўлены беларускі комік Вадзім Галыгін, піша Insider.

Ролі ў серыяле выканаюць Уладзімір Епіфанцаў, Андрэй Фралоў, Аляксандр Галавін, Міраслава Міхайлава, Аляксандр Лае, Аляксандр Міхайлаў, Гурам Баблішвілі і іншыя.

Серыял «Адваротны бок медаля» расказвае пра групу добраахвотнікаў, якая прыбывае ў зону баявых дзеянняў. Апынуўшыся ў зоне баявых дзеянняў, яны спачатку дапускаюць шмат памылак, трапляюць праз няведанне ў небяспечныя, кур'ёзныя і абсурдныя сітуацыі, але нібыта паступова набіраюцца досведу.

Вадзім Галыгін нарадзіўся ў Барысаве. Пасля школы паступіў у Мінскае вышэйшае вайскова-каманднае вучылішча, якое скончыў у 1997 годзе. Атрымаў званне лейтэнанта і служыў у арміі Беларусі, пазней звольніўся ў запас у званні старшага лейтэнанта.​ Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ўдзелу ў Клубе вясёлых і знаходлівых і Comedy Club.

Праект ствараецца прадзюсарамі кампаніі WMG пры падтрымцы Інстытута развіцця інтэрнэту (ІРІ). Пасля нападу Расіі на Украіну ІРІ фінансуе пад выглядам «патрыятычнага» інтэрнэт-кантэнту прапагандысцкія праекты, на якія вылучаюцца некалькі мільярдаў расійскіх рублёў.

Чытайце таксама:

Вадзім Галыгін падарыў Леаніду Якубовічу майку БАТЭ і распавёў навіну з прыватнага жыцця

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Каментары да артыкула