БЕЛ Ł РУС

Асноўныя выезды з Мінска зробяць з цэментна-бетонным пакрыццём

15.11.2025 / 17:51

Nashaniva.com

На наступную пяцігодку паставілі задачу, каб даехаць з гарадоў-спадарожнікаў да Мінска можна было за 20—25 хвілін. Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч у інтэрв’ю «Першаму інфармацыйнаму».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніка, пытанне рэгулярных перавозак паміж сталіцай і гарадамі-спадарожнікамі знаходзіцца на асаблівым кантролі: зручны транспарт — адна з ключавых умоў камфортнага жыцця ў такіх гарадах.

Што да дарожнай інфраструктуры, то на ўзроўні Лукашэнкі прынята рашэнне рабіць асноўныя выезды са сталіцы з цэментна-бетонным пакрыццём. Такія работы ўжо вядуцца на трасе М4 у кірунку Рудзенска, дзе пашыраюць вялікі ўчастак дарогі і ўкладваюць бетон. У 2026 годзе гэтую тэхналогію плануюць выкарыстоўваць пры капітальным рамонце дарогі на Заслаўе.

Міністр адзначыў, што дзякуючы значным фінансавым укладанням за 2024—2025 гады аднавілі 10 тысяч кіламетраў аўтадарог. Усяго ў гэтай пяцігодцы адрамантавана каля 18 тысяч кіламетраў.

Чытайце таксама:

Для паездак з Мінска ў Барысаў і Жодзіна закупяць 15 дадатковых аўтобусаў

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць

Каментары да артыкула