БЕЛ Ł РУС

Дзе паглядзець матч Данія — Беларусь

15.11.2025 / 15:42

Nashaniva.com

Сёння вечарам футбольная зборная Беларусі ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету-2026 згуляе ў Капенгагане з Даніяй.

Фота: football.by

Гульня пачнецца ў 22:45 па мінскім часе.

Паядынак на тэрыторыі Беларусі пакажа новы тэлеканал «Спорт ТВ», паведамляе football.by.

Турнірнае становішча ў нашай групе пасля чатырох тураў: 

Данія, Шатландыя — 10, Грэцыя — 3, Беларусь — 0.

Беларусы страцілі нават тэарэтычныя шанцы на другое месца, якое дае пуцёўку ў стыкавыя матчы. Даніі ў першым матчы беларусы разгромна прайгралі 0:6, Грэцыі з лікам 1:5, Шатландыі двойчы па-боску саступілі 0:2 і 1:2.

Галоўная інтрыга ў нашай групе, хто зойме першае месца, якое дае прамую пуцёўку на мундыяль, а хто будзе прабівацца праз стыкавыя матчы ў сакавіку.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена

Суперкубак Медыялігі пройдзе ў Мінску

Крышціяну Раналду ўпершыню атрымаў чырвоную картку ў гульнях за Партугалію

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Каментары да артыкула