Прынята рашэнне аб будаўніцтве трэцяга блоку на Беларускай АЭС
Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Віктар Каранкевіч.
Фота: LookByMedia
«Па выніках нарады прынята рашэнне аб развіцці Астравецкай атамнай электрастанцыі, рэалізацыі другой чаргі — будаўніцтве трэцяга энергаблока, — сказаў ён. — І паралельна будзе арганізаваная работа па даследаванні пляцовак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Гэтае дадатковае даследаванне будзе праходзіць (на тэму таго), дзе магчыма ў далейшым ва ўмовах росту электраспажывання (калі спатрэбіцца далейшае задавальненне росту электраспажывання за кошт атамнай энергетыкі) развіццё атамнай энергетыкі і менавіта ў Магілёўскім рэгіёне».
«Памянялася стаўленне беларусаў да мірнага атама. Паводле звестак сацыёлагаў, у пачатку будаўніцтва БелАЭС яго падтрымлівала 60% насельніцтва, а сёння, з улікам работы і іншых станоўчых фактараў, — ужо больш за 80%», — заявіў сёння Лукашэнка.