БЕЛ Ł РУС

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

13.11.2025 / 14:14

Nashaniva.com

Блогер і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі абурыўся, што не змог асабіста трапіць у Лондан, каб прысутнічаць на ўручэнні прэміі Магніцкага. Ён абвінаваціў у гэтым Офіс Ціханоўскай, які нібыта не папярэдзіў яго загадзя, праз што ён не паспеў зрабіць візу. У Офісе адказалі на папрок.

Фота: LookByMedia

Прэмію Магніцкага сёлета прысудзілі Святлане і Сяргею Ціханоўскім.

«Інфармацыя пра гэта сапраўды была апублікавана на мінулым тыдні, — каментуе Офіс Ціханоўскай. —

У нас была папярэдняя інфармацыя, што гэта можа адбыцца, і таму мы раілі Сяргею падацца на візу загадзя, дапамаглі яму запісацца два месяцы таму. Ён запоўніў дакументы, віза была аплачаная, але, на жаль, ён так і не падаўся на здачу біяметрыі, нягледзячы на нагадванні з нашага боку.

Мы з разуменнем ставімся да складанага графіку Сяргея, аднак у нас няма магчымасці паскорыць атрыманне брытанскай візы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула