БЕЛ Ł РУС

Міхаіла Саакашвілі выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму

12.11.2025 / 23:45

Nashaniva.com

Былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі выпісалі з бальніцы, дзе ён знаходзіўся з 2022 года, і вярнулі ў турму. Пра гэта паведаміла Пенітэнцыярная служба Грузіі.

Міхаіл Саакашвілі

Як нагадалі ў ведамстве, Саакашвілі быў пераведзены ў прыватную клініку «Вівамед» 12 мая 2022 года для атрымання стацыянарнай медыцынскай дапамогі і з таго часу знаходзіўся пад наглядам дактароў.

Цяпер, паводле афіцыйных звестак, стан здароўя палітыка прызнаны задавальняючым, таму ён больш не мае патрэбы ў стацыянарным лячэнні. У сувязі з гэтым Саакашвілі быў выпісаны з клінікі і вярнуўся ў папраўчую ўстанову № 12, дзе працягне адбываць пакаранне на агульных умовах.

У Грузіі Саакашвілі асуджаны па некалькіх справах — у тым ліку за нібыта раскраданне дзяржаўных сродкаў і незаконны пераход мяжы — у агульным ліку больш чым на 12 гадоў пазбаўлення волі. Пад вартай ён знаходзіцца з 1 кастрычніка 2021 года, адразу пасля свайго вяртання з эміграцыі на радзіму.

Сёлета ў лістападзе пракуратура Грузіі завяла супраць Саакашвілі і яшчэ сямі апазіцыйных лідараў новую справу — іх абвінавачваюць у закліках да звяржэння ўлады. Паралельна ўлады краіны збіраюцца прызнаць неканстытуцыйнай партыю Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух».

Чытайце таксама:

Саакашвілі абвінавацілі ў злачынствах супраць дзяржавы

Саакашвілі прыгаварылі яшчэ да чатырох з паловай гадоў турмы

Саакашвілі асудзілі яшчэ на дзевяць гадоў турмы

Што Саакашвілі казаў Лукашэнку, каб вызвалілі палітвязняў

Саакашвілі: Я ўпэўнены, што Макея забіла Масква і гэта было апошнім папярэджаннем Лукашэнку

Каментары да артыкула