«Белавія» падключылася да расійскай сістэмы авіяцыйнай сувязі
Беларуская авіякампанія «Белавія» стала першай замежнай авіякампаніяй, якая падключылася да расійскай сістэмы лічбавай авіяцыйнай сувязі «борт—зямля» (ACARS), распрацаванай кампаніяй «Інфакам-Авія» пры падтрымцы дзяржкарпарацыі «Растэх».
Фота ілюстрацыйнае
Дамову на камерцыйнае выкарыстанне сэрвісу падпісалі «Інфакам-Авія» (частка авіякампаніі «Азімут») і «Белавія».
Сістэма ACARS была створана як альтэрнатыва замежным аналагам, што сталі недаступныя з-за санкцый. Для працы сістэмы была арганізаваная сетка наземных станцый па асноўных маршрутах і цэнтр апрацоўкі даных на тэрыторыі Расіі.
Сістэма дазваляе ў рэальным часе перадаваць з самалёта ў цэнтр кіравання авіякампаніі тэхнічныя даныя і інфармацыю для экіпажа, уключаючы метэаралагічныя прагнозы і інструкцыі.
Камандзір авіяцыйнага атрада «Белавія» Олег Салтоўскі адзначыў, што спецыялісты авіякампаніі ўжо актыўна карыстаюцца ACARS. Сістэма дазваляе адсочваць стан самалёта і яго агрэгатаў у палёце, аператыўна перадаваць экіпажам неабходныя абмежаванні і інфармацыю, што павышае эфектыўнасць палётаў, ашчаджае паліва і дазваляе своечасова арганізаваць тэхнічнае абслугоўванне пасля прызямлення.
Чытайце таксама:
Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ
«Белавія» аб'явіла пра пераход на зімовы расклад
ЗША канчаткова прыпынілі санкцыі з «Белавія» і самалётаў Лукашэнкі
Лаўроў назваў адмену санкцый супраць «Белавія» «круцельскай гісторыяй»