БЕЛ Ł РУС

Роўна пяць гадоў таму загінуў Раман Бандарэнка

12.11.2025 / 8:3

Nashaniva.com

Раман памёр 12 лістапада 2020 года ў выніку жорсткага збіцця.

Яго збілі і затрымалі напярэдадні 11 лістапада на Плошчы Перамен у Мінску, а пасля забралі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Адтуль мужчына трапіў у Бальніцу хуткай дапамогі з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі, дзе праз некалькі гадзін памёр.

Яго апошнімі словамі вечарам 11 лістапада былі: «Я выходжу». Смерць Рамана, якому быў 31 год, ускалыхнула ўсю Беларусь.

Улады хацелі пераканаць, што ён быў п'яны, але дактары ў яго крыві не выявілі алкаголю.

Дзякуючы злітым запісам размоў і білінгу тэлефонаў, стала вядома, што сярод прысутных на Плошчы Перамен у той вечар былі прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, экс-кіраўнік беларускай Федэрацыі хакея, а цяпер сенатар Дзмітрый Баскаў, кікбаксёр, які трэніраваў САХР, Дзмітрый Шакута.

Сёння а 19‑й каля пасольства Беларусі ў Вільні пройдзе акцыя памяці Рамана Бандарэнкі. Арганізатары просяць прынесці лампадкі, кветкі і партрэты Рамана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула