Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго
Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла ў каментары расійскаму агенцтву «РИА-Новости», што ў Мінску гатовыя весці перамовы з любой краінай аб урэгуляванні складаных сітуацый.
Наталля Эйсмант. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP
«Мы гатовы і адкрытыя з любой краінай весці перамовы аб нармалізацыі адносін і ўрэгуляванні ўсіх складаных сітуацый. Справа ў гэтым выпадку ў нашых суседзях», — сказала Эйсмант.
Адносна будучых перамоў з Літвой яна адзначыла, што «і фармат, і іх змест вызначаюць два бакі».
«Думаю, вызначацца. Мы гатовыя да ўсяго», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.
Мяжа Беларусі і Літвы закрытая з канца кастрычніка да 30 лістапада. Рашэнне аб гэтым было прынята літоўскім бокам пасля таго, як метэазонды кантрабандыстаў шматразова парушалі паветраную прастору Літвы, што прыводзіла да паралізавання працы Віленскага аэрапорта.
Чытайце таксама:
Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі
Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання
У ноч з панядзелка на аўторак у Літву заляцелі 8 метэазондаў і адзін дрон з Беларусі