Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала другой у свеце паводле агульнай сумы прызавых у гісторыі жаночага тэнісу. Яна абышла польку Ігу Свёнтэк і амерыканку Вінус Уільямс, саступаючы цяпер толькі сястры апошняй, легендарнай Серэне Уільямс.
Арына Сабаленка. Фота: AP Photo/Asanka Brendon Ratnayake
Згодна з абноўленымі данымі рэйтынгу WTA на 10 лістапада, на рахунку цяперашняй першай ракеткі свету Сабаленкі — 45 175 621 даляр. Для параўнання, у Серэны Уільямс — 94 816 730 даляраў.
У тройку лідараў таксама ўваходзяць полька Іга Свёнтэк (43,64 мільёна даляраў). Далей размяшчаюцца амерыканка Вінус Уільямс (42,86 мільёна), румынка Сімона Халеп (40,23 мільёна), беларуска Вікторыя Азаранка (38,89 мільёна) і расіянка Марыя Шарапава (38,77 мільёна).
У 2025 годзе Арына Сабаленка перамагла на US Open, выйграла турніры WTA 1000 у Маямі і Мадрыдзе, а таксама «пяцісотнік» у Брысбене. Па выніках сезона яна паставіла рэкорд паводле прызавых за адзін каляндарны год — 15 008 519 даляраў.
Чытайце таксама:
Сабаленка скончыць год у рангу першай ракеткі свету
Арына Сабаленка трапіла пад санкцыі і страціла частку рэйтынгавых балаў