БЕЛ Ł РУС

У літоўскім Алітусе метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыю прыватнага ўчастка

10.11.2025 / 17:13

Nashaniva.com

У ноч з пятніцы на суботу ў літоўскім горадзе Алітус на ўчастак аднаго з мясцовых жыхароў упаў метэаралагічны зонд. Прылада зачапілася за дрэва, піша Delfi.lt.

Фота: Alytausgidas.lt

Як расказалі сведкі, спасылаючыся на відэа з камер назірання, праз некаторы час пасля прызямлення да шара пад’ехалі два чалавекі, якія адчапілі ад яго груз, пасля чаго селі ў аўтамабіль і паехалі.

Раніцай гаспадары дома заўважылі зонд і паведамілі пра знаходку ў паліцыю. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, палёт шара мог кантралявацца з зямлі — нібыта на ім быў усталяваны адмысловы клапан, які дазваляў прызямліць прыладу ў патрэбным месцы.

Чытайце таксама:

Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта

AirBaltic мяняе расклад авіярэйсаў у Віленскім аэрапорце, каб пазбегнуць праблем з метэазондамі

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт

Лукашэнка заявіў, што літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву

Каментары да артыкула