БЕЛ Ł РУС

«Белавія» адкрывае чартарныя рэйсы на іярданскі курорт

10.11.2025 / 17:3

Nashaniva.com

Авіакампанія «Белавія» абвясціла пра запуск чартарнай праграмы ў іярданскі курортны горад Акаба, што на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Пра гэта паведаміла прэс-служба перавозчыка.

Акаба. Фота: guide.planetofhotels.com

Першы рэйс з Мінска запланаваны на 10 сакавіка 2026 года, а праграму палётаў плануюць працягваць да канца мая. Самалёты Boeing 737‑800 будуць вылятаць з беларускай сталіцы кожныя 11 дзён, а палёт зойме прыкладна шэсць гадзін.

Арганізацыйныя падрабязнасці можна атрымаць у турыстычнага аператара «Інтэрсіці», які выступае кансалідатарам рэйсаў.

У кампаніі адзначылі, што падчас адпачынку ў Іярданіі турысты змогуць адпачыць на беразе Чырвонага мора, заняцца дайвінгам каля каралавых рыфаў, наведаць старажытныя гарады Петра і Джэраш, а таксама здзейсніць падарожжа па пустыні Вадзі Рам, дзе здымалі вядомыя фільмы — «Марсіянін», «Зорныя войны» і «Дзюна».

Беларусам для ўезду ў Іярданію патрэбная віза, якую можна атрымаць па прыбыцці ў краіну.

Чытайце таксама:

«Белавія» аб'явіла пра пераход на зімовы расклад

«Белавія» зноў пачне лётаць у Алматы

«Белавія» адкрыла рэйсы на Шры-Ланку

«Белавія» запускае рэйсы ў Тайланд

Каментары да артыкула