БЕЛ Ł РУС

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ

11.11.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Вяселле адбылося на прыродзе, музыкі гралі старажытную беларускую музыку, а галаву нявесты ўпрыгожваў вянок.

Надзея Дамкоўская пачынала ў Беларусі як спявачка — некалькі гадоў яна выступала ў складзе гурта Cherry Lady (прадзюсіраваў яго Павел Клышэўскі, удзельнік гурта «Цягні-Штурхай»). Потым яна стварыла сваё канцэртнае агенцтва.

Апошнія гады Надзея вядомая як фітнэс-блогерка. Сёлета яна разам з доктарам Андрэем Белавешкіным вядзе перадачу «Без рэцэпту» на «Белсаце». Таксама Надзея стваральніца стартапа ў сферы ментальнага здароўя.

Яе абраннікам стаў Андрэй Гунько — ён нарадзіўся ў Баранавічах, адвучыўся ў БНТУ па спецыяльнасці інжынер-праграміст, але ў 2010 годзе эміграваў у ЗША. Ён уладальнік фірмы ў ЗША, якая займаецца вокнамі і дзвярыма.

Як і Надзея, Андрэй любіць спорт — ён удзельнічае ў спаборніцтвах па грэплінгу (від адзінаборстваў). Выступае мужчына з бел-чырвона-белым сцягам на кімано.

Вяселле адбылося яшчэ ў канцы верасня, але прыгожым відэа пара падзялілася нядаўна. Яны вырашылі зрабіць свята згодна з беларускімі паганскімі традыцыямі.

Адбылася цырымонія ў Польшчы, побач з палацам Разалін (у гістарычна-паркавым комплексе XIX стагоддзя, што за 35 кіламетраў ад Варшавы).

Беларускае традыцыйнае вяселле мае выразныя абрадавыя этапы, якія сімвалізуюць пераход маладых да новага сямейнага жыцця.

Спачатку жаніх развітваецца з родам і домам, адкуль паходзіць. Гэты момант пазначае яго гатоўнасць перайсці да новага стану — статусу гаспадара. Лічыцца, чым гучней ідзе жаніх, тым больш шчаслівым будзе шлюб. Таму працэсію суправаджалі музыкі.

View this post on Instagram

A post shared by Nadia Damkovskaya or wellbeing Lara Kroft (@nadiadamkovskaya)

Пасля быў абрад пасвячэння жаніха ў гаспадары. Госці-мужчыны насыпалі яму зерне і зычылі дабрабыту. Нявеста выходзіла адна, але ішла не да каханага — перад сустрэчай з будучым мужам дзяўчыну бласлаўлялі жанчыны.

Жаніх павінен сімвалічна пасеяць зерне перад тым, як да яго запросяць нявесту. Пасля маці кладзе на галаву нявесты вянок, бацькі бласлаўляюць вясельную стужку і перавязваюць ёй рукі маладых. А потым шчаслівую пару могуць віншаваць госці.

Чытайце таксама:

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Наталля Падольская зладзіла вяселле ў другі раз. У госці прыйшлі Z-артысты і нават Пяскоў

«Усё, можаце віншаваць»: спявачка і блогерка Лера Яскевіч выйшла замуж ФОТА

Каментары да артыкула