У МЗС распавялі пра стан беларускі, пацярпелай у ДТЗ у Тайландзе
Грамадзянка Беларусі, якая пацярпела ў ДТЗ у Тайландзе, знаходзіцца пад наглядам дактароў у стабільным стане і атрымлівае неабходную медыцынскую дапамогу. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкаю на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Скрыншот відэа
Пасольства Беларусі ў В'етнаме, якое выконвае таксама функцыі па абароне інтарэсаў грамадзян Беларусі ў Тайландзе, знаходзіцца ў кантакце з мясцовымі ўладамі і медыцынскай установай у сувязі з дарожна-транспартным здарэннем, у якім пацярпела грамадзянка Беларусі.
Як расказалі ў МЗС, 9 лістапада пацярпелую наведаў беларускі дыпламат, які азнаёміўся з умовамі знаходжання жанчыны і пагутарыў з медыцынскім персаналам.
«Паводле наяўнай інфармацыі, грамадзянка знаходзіцца пад наглядам дактароў у стабільным стане і атрымлівае неабходную медыцынскую дапамогу. Пасольства падтрымлівае сувязь з родзічамі пацярпелай і працягвае адсочваць развіццё сітуацыі», — паведамілі ў МЗС.
6 лістапада ў правінцыі Канчанабуры (Каралеўства Тайланд) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога пацярпелі грамадзяне Расіі і Беларусі.
Чытайце таксама:
У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў
Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане