БЕЛ Ł РУС

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю

8.11.2025 / 19:41

Nashaniva.com

Пра магчымасць такога кроку заявіў дарадца прэм'ер-міністра Літвы Ігнас Дабравольскас, адзначыўшы, што такое можа быць пры далейшым «абвастрэнні адносін паміж краінамі».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

«На цяперашні момант гэта пакуль не абмяркоўваецца, аднак па меры далейшага абвастрэння сітуацыі гэта не выключаецца», — сказаў Ігнас Дабравольскас у каментары LRT.

Дабравольскас таксама паведаміў, што Літва каардынуе свае дзеянні з саюзнікамі і суседнімі краінамі, каб узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.

Паводле слоў дарадцы літоўскага прэм'ера, Літва заклікае літоўскіх перавознікаў, якія затрымаліся на мяжы, фіксаваць панесеныя страты, каб у выпадку наяўнасці юрыдычных падстаў можна было патрабаваць іх кампенсацыі з Беларусі або яе маёмасці.

Цяпер на беларуска-літоўскай мяжы працуе толькі адзін чыгуначны пункт пропуску — «Гудагай» (на літоўскім баку «Кена»).

Раней Літва закрыла памежныя пераходы да 30 лістапада, а Беларусь адказала абмежаваннямі для літоўскіх грузавікоў.

Чытайце таксама:

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна

Міністр унутраных спраў Літвы лічыць, што можна дамовіцца з памежнікамі пра вяртанне літоўскіх фур з Беларусі

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Каментары да артыкула