БЕЛ Ł РУС

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам

8.11.2025 / 18:40

Nashaniva.com

Улады Мінска больш не будуць перадаваць зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва жылля прыватным забудоўнікам. Пра гэта паведаміла старшыня Камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава ў эфіры «Радыё-Мінск».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў чыноўніцы, усе новыя ўчасткі, якія вызваляюцца пасля зносу прыватнага сектара, будуць перадаваць толькі камунальным прадпрыемствам. Прычына ў тым, што ў сталіцы не хапае вольнай зямлі для новай забудовы, таму прыярытэт аддаецца дзяржаўным структурам.

Цяпер у Мінску каля паловы ўсіх новых жыллёвых аб’ектаў — 36 з 89 — будуецца сіламі камунальных прадпрыемстваў.

Такім чынам, прыватныя будаўнічыя кампаніі больш не атрымаюць магчымасці ўдзельнічаць у размеркаванні новых участкаў пад жыллёвую забудову ў сталіцы.

Чытайце таксама:

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Каментары да артыкула