БЕЛ Ł РУС

З новага года ўладальнікі электрамабіляў будуць плаціць транспартны падатак

6.11.2025 / 21:16

Nashaniva.com

З 1 студзеня 2026 года ў Беларусі плануюць увесці транспартны падатак на легкавыя электрамабілі. Раней такія аўтамабілі вызваляліся ад збору, але гэтая льгота дзейнічае толькі да 31 снежня 2025 года.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, пра падоўжанне тэрміну гэтай ільготы нічога не сказана, таму з наступнага года ўладальнікам электрамабіляў прыйдзецца плаціць падатак. Новыя правілы закранаюць як фізічных, так і юрыдычных асоб.

Акрамя таго, у Беларусі плануецца павышэнне стаўкі транспартнага падатку для ўсіх відаў транспарту.

Чытайце таксама:

У кастрычніку ў Беларусі выраслі продажы легкавых аўтамабіляў

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты

Колькасць электрааўтамабіляў у Беларусі набліжаецца да 50 тысяч

Каментары да артыкула