БЕЛ Ł РУС

У Мінску жанчына прыйшла ў царкву і абакрала там старасту прыходу

5.11.2025 / 22:34

Nashaniva.com

У Мінску на разгляд у суд накіравалі крымінальную справу супраць 51‑гадовай жыхаркі сталіцы, якую абвінавачваюць у крадзяжы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі ў пракуратуры Фрунзенскага раёна, жанчына, знаходзячыся ў нецвярозым стане, праходзіла каля храма святой роўнаапостальнай Ніны на вуліцы Харкаўскай. З цікавасці яна зайшла ўсярэдзіну і заўважыла на лаўцы барсетку. З яе жанчына выняла кашалёк і выцягнула 525 рублёў і 60 даляраў, якія пазней патраціла.

Пацярпелым аказаўся стараста прыходу, які ў той вечар дапамагаў з рамонтам у храме. Пасля звароту ў міліцыю асобу злачынцы ўстанавілі дзякуючы камерам відэаназірання.

Высветлілася, што абвінавачаная нідзе не працуе і ўжо мела судзімасці — у тым ліку за крадзеж і нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў бацьку, што прывяло да яго смерці (судзімасць пагашаная).

Жанчыну абвінавачваюць у крадзяжы паводле арт. 205 Крымінальнага кодэкса. Яна цалкам прызнала віну, але шкоду не кампенсавала. Паводле заключэння экспертаў, абвінавачаная мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму.

На час следства ёй абралі меру стрымання — падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Чытайце таксама:

У Беразіне нецвярозы мужчына скраў з царквы мошчы святога Спірыдона

У Мінску пабудуюць царкву ў грузінскім стылі. Яе архітэктар праектуе храмы на акупаваных тэрыторыях Украіны

Сінод БПЦ выступіў з зваротам у сувязі з нібыта ганеннямі на Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхата

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву

Каментары да артыкула