Зяленскі прапанаваў Наўседу дапамогу ў барацьбе з міграцыйным крызісам і шарамі з Беларусі
5 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што ў яго адбылася «добрая размова» па тэлефоне з літоўскім калегам Гітанасам Наўседай.
Уладзімір Зяленскі. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі падзякаваў Літве за падтрымку Украіны з пачатку вайны і паведаміў, што цяпер, перад зімой, краіны дамовіліся супрацоўнічаць у пытаннях энергетычнай дапамогі, у прыватнасці, паставак газу.
Таксама, па словах Зяленскага:
«Абмеркавалі магчымыя пагрозы для Літвы з Беларусі праз гібрыдныя атакі міграцыйнымі хвалямі і паветранымі аб'ектамі. Я прапанаваў нашу дапамогу. Будзем працаваць, каб было больш бяспекі ў нашым рэгіёне і ў сяброўскай Літве».
Акрамя таго, два прэзідэнты ўзгаднілі дыпламатычныя пазіцыі і найбліжэйшыя крокі па супрацоўніцтве.