БЕЛ Ł РУС

Выйшаў каляндар з мастацкімі фотаздымкамі Мінска пачатку 2000-х

5.11.2025 / 12:59

Nashaniva.com

Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла каляндар на 2026 год з чорна-белымі фотаздымкамі, зробленымі ў Мінску ў 2002—2005 гадах. Аўтар фота — мастак, фатограф і літаратар Артур Клінаў. Каляндар прысвечаны 20‑годдзю ягонага праекта «Горад Сонца».

Каляндар «Горад Сонца». Фота з інстаграма выдавецтва «Тэхналогія»

Як паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў інстаграме, каляндар выйшаў на беларускай і англійскай мовах, каштуе 21 рубель. 

«Горад СОНца» — праект Артура Клінава, прысвечаны вобразу Мінска як ідэальнага горада Утопіі для будучага ідэальнага грамадства.

«У кнізе «Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца» Артур Клінаў як архітэктар-горадабудаўнік вядзе экскурсію па Горадзе СОНца, апавядаючы пра яго канцэпцыю, гісторыю з’яўлення, эстэтыку і каноны. Акрамя таго, праект «Горад СОНца» — гэта ўнікальная калекцыя мастацкіх фотаздымкаў, зробленых аўтарам у 2002—2005 гадах», — адзначаюць выдаўцы.

Замовіць каляндар можна на сайце tn.by або набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (уваход з боку Варанянскага, ст. метро Кавальская Слабада, пн-чц з 10:00 па 19:00, пт — 10:00—18:00).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула