БЕЛ Ł РУС

У Мінску сёлета паставяць 28 навагодніх ёлак

4.11.2025 / 20:31

Nashaniva.com

Да 1 снежня ў Мінску ўсталююць 28 навагодніх ёлак. Пра гэта паведаміла дзяржаўная арганізацыя «Мінскрэклама». Мантаж пачаўся 1 лістапада і завершыцца да каляндарнага пачатку зімы, піша Sputnik.

Ужо пастаўленая ёлка на вуліцы Сталетава. Фота: sb.by

Падрабязнасці ўпрыгожванняў пакуль трымаюцца ў сакрэце — арганізатары абяцаюць, што яны стануць сапраўдным сюрпрызам для мінчукоў і гасцей сталіцы.

Калі летась у горадзе было 27 ёлак, то сёлета з’явіцца яшчэ адна — новая святочная лакацыя будзе размешчана на вуліцы Чыжэўскіх, недалёка ад Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу.

Першыя сімвалы Новага года ўжо можна ўбачыць у горадзе: адну з ёлак ставяць у Парку экстрэмальных відаў спорту на вуліцы Сталетава, 1.

Падрыхтоўка да свята ідзе ўжо не толькі ў сталіцы — у Віцебску таксама ўжо пачалі ставіць галоўную гарадскую ёлку на плошчы Перамогі.

Таксама работы ўжо ідуць і на плошчы Леніна ў Брэсце. Як растлумачыў генеральны дырэктар Брэсцкай гарадской ЖКГ Андрэй Гашаў, пачаць работы сёлета прыйшлося раней, чым звычайна, — з-за катка, які традыцыйна размяшчаецца вакол ёлкі.

Чытайце таксама:

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі

Coca-Cola выпусціла навагоднюю рэкламу, і яе захэйцілі. Усё праз штучны інтэлект

Жанчына стала рыхтавацца да Новага года моцна загадзя, і з гэтага скарысталіся махляры

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку

Каментары да артыкула