БЕЛ Ł РУС

У Брэсце паставілі скультуру дэсантніка з аўтаматам — у гонар арханёла Міхаіла

4.11.2025 / 18:12

Nashaniva.com

На алеі каваных ліхтароў на вуліцы Гогаля ў Брэсце з’явіўся новы арт-аб’ект — скульптура дэсантніка з аўтаматам. Аўтар работы, мясцовы скульптар Мікалай, назваў фігуру «Міша» — у гонар арханёла Міхаіла. Па яго словах, дэсантнік сімвалізуе нябеснага абаронцу ў сучасным вобразе і павінен ахоўваць горад, піша BGMedia.

Фота: brestcity.com

Скульптар расказаў, што фігура створаная паводле рэальных узораў вайсковай формы, а яе стварэнне заняло амаль год. Ідэя — паказаць сучаснага байца, які замяніў меч арханёла на зброю, але застаецца сімвалам міру і абароны.

@brestvestnik БРЕСТ. ГОГОЛЯ. ФОНАРЬ. ДЕСАНТНИК На аллее фонарей добавится ещё один арт-объект. Автор назвал его Мишей, и сейчас наносит на скульптуру последние штрихи. Скоро расскажем почему этот боец именно Михаил и познакомим с автором арт-объекта. #этоинтересно#новыйартобъект#алеяфанарей#брест ♬ оригинальный звук - Brestvestnik

Пасля ўстаноўкі скульптуры ў інтэрнэце разгарэлася дыскусія. Адныя гараджане падтрымалі ідэю, лічачы, што дэсантнік арганічна глядзіцца ў Брэсце, дзе ёсць свая часць ПДВ. Іншыя ж мяркуюць, што фігура з аўтаматам выглядае занадта агрэсіўна і не адпавядае атмасферы літаратурнай алеі, дзе большасць аб’ектаў прысвечаная героям з кніг і казак.

@brestvestnik Знакомьтесь, Николай - автор нового арт-объекта на улице Гоголя. Как шла работа над композицией, при чем здесь устав и почему боец именно Миша. #брест #алеяфанарей #новыйартобъект #вдв #этоинтересно ♬ оригинальный звук - Brestvestnik

Крытыкі адзначаюць, што на вуліцы Гогаля варта размяшчаць мастацкія або літаратурныя вобразы, а не вайсковыя фігуры. У якасці альтэрнатывы яны прапануюць стварыць, напрыклад, скульптуру салдата з казкі Андэрсэна ці героя з народных аповедаў.

Алея каваных ліхтароў — адзін з самых вядомых турыстычных аб’ектаў у Брэсце. Яна адкрылася ў 2013 годзе, і кожны ліхтар там — асобная мастацкая гісторыя. З часам тут з’явіліся і іншыя аб’екты, не звязаныя з літаратурай, а дэсантнік стаў яшчэ адным прыкладам такіх работ.

Дарэчы, у Брэсце ўжо ёсць помнік, прысвечаны дэсантнікам. Ён быў усталяваны ў 2018 годзе ў гарадскім парку культуры і адпачынку і зроблены паводле сюжэту мультфільма «Дэсантнік Сцёпачкін». Там хлопчык частуе вайскоўца кашай, а цэнтрам кампазіцыі служыць парашут.

Фота: BGMedia

Чытайце таксама:

«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку

Знакаміты ліхтаршчык з Брэста паказаў свой «Масквіч-412», з якім не жадае расставацца

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр

Каментары да артыкула