БЕЛ Ł РУС

Зніклую карціну Пікаса за 600 тысяч еўра знайшлі ў кансьержкі

3.11.2025 / 19:7

Nashaniva.com

Карціна Пабла Пікаса, якая раней лічылася зніклай падчас транспартавання на выставу ў Іспаніі, знайшлася ў мясцовай кансьержкі, якая выпадкова яе забрала, паведамляе выданне El País.

Пабла Пікаса. Нацюрморт з гітарай. Фота: Wikimedia Commons

У адным з музеяў Гранады пры распакоўцы грузу для часовай выставы заўважылі знікненне карціны Пабла Пікаса «Нацюрморт з гітарай». На працягу трох тыдняў паліцыя вяла пошукі, дапытваючы кіроўцаў, адсочваючы маршрут фургона і праглядаючы запісы з камер.

Высветлілася, што карціну «Нацюрморт з гітарай» проста забыліся самі перавозчыкі. 69‑гадовая кансьержка, знайшоўшы пакунак каля дзвярэй, памылкова прыняла яго за звычайную дастаўку і забрала да сябе, чакаючы, што па яго прыйдуць. Следства пацвердзіла, што гэта была выпадковасць і ніякай віны жанчыны няма.

Невялікі твор Пабла Пікаса, напісаны ім у 1919 годзе, застрахаваны на суму 600 тысяч еўра.

Чытайце таксама:

У Іспаніі падчас перавозкі на выставу таямніча знікла карціна Пабла Пікаса

У доме Джэка Нікалсана заўважылі карціну, падобную да «Евы» Суціна. Што за яна?

Італія раскрыла агульнаеўрапейскую сетку па вырабе і продажы падробленых твораў мастацтва

Музей вярнуў карціну Шагала ўладальнікам праз 70 гадоў. І атрымаў $4 мільёны кампенсацыі

У Бельгіі ў падвале знайшлі скрадзеную карціну Марка Шагала

Каментары да артыкула