Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ
Замест зялёнай пліткі — чорна-белы мармур.
Так ванны пакой выглядаў раней. Фота тут і далей: realDonaldTrump / Truth Social
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна.
А так змянілася цяпер
«Я адрамантаваў ванны пакой Лінкальна ў Белым доме. У 1940‑х гадах ён быў аздоблены зялёнай пліткай у стылі ар-дэко, што зусім не адпавядала эпосе Лінкальна. Я аздобіў яго чорным і белым паліраваным скульптурным мармурам. Гэта было вельмі дарэчы ў часы Абрагама Лінкальна і, па сутнасці, магло быць тым мармурам, які першапачаткова быў там!», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social і выклаў фота ваннага пакоя.
Апошнім, хто перарабляў гэты пакой, быў былы прэзідэнт ЗША Гары Трумэн, ён адрамантаваў ванную ў 1945 годзе. Абрагам Лінкальн карыстаўся гэтым памяшканнем у 1861‑1865 гадах.
Гэта не адзіны рамонт у Белым доме, які зрабіў Трамп.
Нядаўна знеслі ўсходняе крыло Белага дома для будаўніцтва новай бальнай залы коштам 300 мільёнаў даляраў. Выдаткі пакрываюцца прыватнымі донарамі. Гэта выклікала спрэчкі.
Чытайце таксама:
Прэм'ер Канады выбачыўся перад Трампам
Трамп рэзка знізіў колькасць уцекачоў, якіх прымуць ЗША. Прыярытэт аддадуць белым паўднёваафрыканцам