БЕЛ Ł РУС

У Данецкай вобласці ўкраінскі спецназ правёў штурм. Сярод забітых расійскіх наймітаў былі і беларусы

2.11.2025 / 18:7

Nashaniva.com

Спецназаўцы падраздзялення «Дазор» Дзяржаўнай памежнай службы Украіны правялі рэйд і штурм у Данецкай вобласці. Яны паказалі баявыя кадры.

Дакументы і тэхніка, знойдзеныя ў забітых салдат расійскай арміі. Скрыншот: ДПСУ

У выніку бою забілі 13 салдат расійскай арміі. У іх знайшлі як расійскія, так і беларускія пашпарты.

Акрамя таго, украінскія аэраразведчыкі з дапамогай цяжкіх дронаў-бомбераў пацэлілі ў яшчэ пяцярых і паранілі шасцярых расійскіх салдат.

Аперацыя праводзілася ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі 3‑га армейскага корпуса і спецпадраздзяленнем «Артан» ГУР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула