БЕЛ Ł РУС

Лекцыі віцебскага доктара і палітэмігранта Уладзіміра Мартава пра мозг зрабіліся на ютубе хітом

2.11.2025 / 15:33

Nashaniva.com

Вядомы віцебскі доктар-рэаніматолаг Уладзімір Мартаў, які быў вымушаны пакінуць Беларусь і цяпер жыве ў Літве, стаўся аўтарам цыкла публічных лекцый па нейрабіялогіі і псіхафізіялогіі: як уладкаваны наш мозг, як ён стаўся такім і хто яго падманвае, заўважыў канал «Витебск, я гуляю».

Уладзімір Мартаў. Фота з прыватнага архіва

Ягоныя выступы — пра стрэс, дэпрэсію, эвалюцыю і выспяванне мозгу, свядомасць і філасофію смерці — выходзяць на канале псіхолага і экс-дырэктаркі ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі, якая таксама ў эміграцыі.

Выпускі Мартава рэгулярна збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў.

У нядаўніх выпусках ён тлумачыць, як адрозніць выгаранне ад дэпрэсіі, чаму мозг падлетка рызыкуе і як стрэс можа дэфармаваць разумовыя працэсы. У іншым — разважае пра феномен свядомасці, а ў апошнім — пра «філасофію смерці» і страх небыцця.

Вольга Вялічка паведамляла раней, што задумвала цыкл з пяці лекцый Мартава. Ці працягнецца праз такую запатрабаванасць выпуск ролікаў, невядома.

Чытайце таксама:

Доктар Мартаў расказаў, за што сябе ненавідзеў на працы

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?

Як доктара Мартава ўдалося выратаваць з Расіі

Доктар Мартаў, якога затрымлівалі ў Расіі, змог выехаць у Літву

Каментары да артыкула