БЕЛ Ł РУС

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі

2.11.2025 / 9:27

Nashaniva.com

Былая адвакатка Вольга Карпушонак, якая абвінаваціла Паўла Латушку ў харасменце і цяпер хавае сваё месца знаходжання, запісала новае паведамленне ў тэлеграме. Відэа запісана, як выглядае, на фоне цёплага мора.

«Усім прывітанне. Сёння 1 лістапада 2025 года. І, як бачыце, я не ў Беларусі. Мяне ніхто не краў, не выкрадаў, як сцвярджае Таццяна Мартынава, кіраўніца маёй былой фракцыі і некаторыя іншыя палітыкі», — кажа Карпушонак.

Яна дадае, што ўсё гэта «толькі хайп» на ейнай мэце, «бо людзі не гатовыя выказацца супраць Латушкі».

«У сувязі з гэтым не гатовыя мяне падтрымаць, і нічога не застаецца, як сцвярджаць, што ўсё гэта аперацыя КДБ. Але гэта не так, і вы можаце пераканацца, што я не ў Беларусі», — кажа Карпушонак. 

30 жніўня дэлегатка Каардынацыйнай рады і прадстаўніца ад дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Вольга Карпушонак на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвінаваціла Паўла Латушку ў сексуальных дамаганнях. 

Павел Латушка адхіліў гэтыя абвінавачванні. Атаку ж з боку Карпушонак ён лічыць вынікам дзейнасці спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі.

Пасля таго неўзабаве высветлілася, што Карпушонак перабралася з Польшчы спачатку ў Іспанію, а пасля ў Бразілію.

У кастрычніку яна заявіла, што выходзіць з Каардынацыйнай рады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула