БЕЛ Ł РУС

Украінцы падарвалі буйны нафтаправод пад Масквой

1.11.2025 / 20:26

Nashaniva.com

31 кастрычніка Узброеныя сілы Украіны знішчылі тры лініі нафтапрадуктаправода «Кальцавы» ў Маскоўскай вобласці, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны. Гэтыя лініі выкарыстоўваліся для паставак паліва для расійскай арміі.

Скрыншот з відэа

Нават узбраеная ахова і сістэмы абароны не здолелі прадухіліць выбухі: усе тры лініі былі адначасова падарваныя і выведзеныя з дзеяння. Паводле меркавання ГУР, гэта сур’ёзны ўдар па вайсковай моцы Расіі і яе эканоміцы ў Маскоўскім рэгіёне.

Даўжыня нафтапрадуктаправода складае 400 кіламетраў, праз яго пастаўлялі паліва з Разанскага, Ніжагародскага і Маскоўскага НПЗ. Ён мог перапампоўваць да 3 мільёнаў тон авіяцыйнага паліва, 2,8 мільёна тон дызельнага і 1,6 мільёна тон бензіну за год.

Чытайце таксама:

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград

Экспарт бензіну з Беларусі ў Расію ў кастрычніку вырас у 30 разоў — прадаюць яго даражэй за расійскі

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту

Каментары да артыкула