БЕЛ Ł РУС

Першы тыдзень лістапада будзе цёплым, але дажджлівым

1.11.2025 / 20:9

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ прадказаў, што з 3 па 9 лістапада надвор’е ў Беларусі будзе незвычайна цёплым для позняй восені: сярэдняя тэмпература ў начны час будзе вышэйшай за кліматычную норму на 5 градусаў. Замаразкаў і мокрага снегу чакаць не варта, але затое абавязкова спатрэбяцца парасоны.

Фота ілюстрацыйнае

У пачатку тыдня надвор’е вызначаць вільготныя паветраныя масы: воблачна з праясненнямі, магчымыя кароткачасовыя дажджы і лёгкі туман уначы і раніцай. Дзённая тэмпература складзе +8…+13 °С, ноччу будзе +3…+9 °С.

Бліжэй да сярэдзіны тыдня Беларусь апынецца пад уплывам вобласці высокага атмасфернага ціску: дажджы будуць ісці радзей, захаваецца туман уначы і раніцай. Дзённая тэмпература — 10—13 °С, ноччу +2…+7 °С. У чацвер і пятніцу асаблівых змен не будзе: ноччу +3…+8 °С, дзённая тэмпература да +13 °С.

На выхадных чакаюцца месцамі невялікія дажджы і туман уначы і раніцай, бачнасць да 500 метраў. Дзённая тэмпература складзе +8…+11 °С, ноччу +3…+7 °С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула