БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра вызваленне двух палітвязняў са Жлобіна

1.11.2025 / 18:59

Nashaniva.com

Праваабаронцы з «Гомельскай вясны» паведамляюць, што пасля заканчэння тэрмінаў зняволення вызваліліся два палітычныя зняволеныя са Жлобіна, рэпрэсаваныя ў 2023 годзе за ўдзел у мірных пратэстах.

31 сакавіка 2023 года суд Жлобінскага раёна прызнаў Уладзіслава Бохана вінаватым па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак) і прысудзіў яму паўтара года абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу № 36 у Менску. Ён выйшаў на волю 11 лютага 2025 года.

Па той жа справе па артыкуле 342 КК быў асуджаны Юрый Лавецкі. 15 верасня 2023 года суддзя Яўген Ерафееў прысудзіў яму паўтара года абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу № 45 у вёсцы Сушкі Берасцейскай вобласці. Юрый выйшаў на волю 24 ліпеня 2025 года.

Чытайце таксама:

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых

Лідар АГП Мікалай Казлоў выехаў з Беларусі

Каментары да артыкула