БЕЛ Ł РУС

Андрэй Мезін узначаліў хакейны клуб

1.11.2025 / 8:37

Nashaniva.com

Легендарны беларускі галкіпер прызначаны в.а. галоўнага трэнера салігорскага «Шахцёра», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Pressball.by

Мезін змяніў на гэтай пасадзе Паўла Перапёхіна. Сёння «Шахцёр» згуляе з гарадзенскім «Нёманам». 

У беларускай «Экстралізе» салігорскі клуб ідзе на чацвертым месцы з 28 баламі, адстаючы ад мінскага «Юнацтва» на шэсць балаў. 

Андрэй Мезін — легендарны беларускі варатар, ён нарадзіўся ў расійскім Чалябінску, але гуляў за наваполацкі «Хімік», мінскае «Дынама», шэраг нямецкіх і амерыканскіх мінорных клубаў. 

За зборную Беларусі гуляў з 1996 па 2014 год, удзельнік некалькіх чэмпіянатаў свету і Алімпіяды ў 1998, 2002 і 2010 гадах. Меў мянушку Скала.

Пасля заканчэння кар'еры гульца быў асістэнтам трэнера ў зборнай Беларусі і чалябінскім «Трактары», трэнерам галкіпераў у мінскім «Дынама».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула