БЕЛ Ł РУС

Памерла Тарэса Собаль

31.10.2025 / 23:55

Nashaniva.com

Памерла Тарэса Собаль, былая дырэктарка Польскага дома ў Івянцы Валожынскага раёна, кіраўніца мясцовай філіі Саюза палякаў Беларусі. Пра яе смерць паведамілі ў сацсетках. Ёй было 77 гадоў.

Тарэса Собаль

Імя Тарэсы Собаль стала вядомым у канцы нулявых гадоў, калі ўлады сталі яе пераследаваць у рамках агульнага змагання супраць апазіцыйнага ім Саюза палякаў Беларусі.

У канцы 2009 года супраць Тарэсы Собаль завялі крымінальную справу. Старшыню івянецкага аддзела СПБ абвінавачвалі ў незаконным прысваенні сродкаў арганізацыі ў 2004 годзе. Пасля таго справа неаднаразова закрывалася праз адсутнасць складу злачынства, а пасля аднаўлялася наноў. Канчаткова ад жанчыны адчапіліся ў верасні 2010 года.

Па выніках 2010 года «Наша Ніва» прызнала Тарэсу Собаль «Вернасцю года». 

Чытайце таксама:

Рахункі фірмы «Палоніка» разблакавалі, а судовую справу накіравалі ў архіў

Тарэса Собаль: Гэта псіхалагічная атака на мяне

Беларускія ўлады працягваюць ціск на Тарэсу Собаль

Тарэса Собаль: Не хочацца з апушчанай галавой сыходзіць

Каментары да артыкула