Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў
Лукашэнка падчас свайго візіту ў Бярэзінскі біясферны запаведнік расказаў, што амерыканскі бок нібыта патрабаваў ад афіцыйнага Мінска папрасіць прабачэння перад Літвой за тое, што з тэрыторыі Беларусі да іх ляцелі метэазонды з кантрабандай, але ён іх проста паслаў.
Аляксандр Лукашэнка з прадстаўніком ЗША Джонам Коўлам. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP
«Адкрыю таямніцу: мы з амерыканцамі вядзём перамовы па-рознаму, цяжка ідуць гэтыя перамовы. І літаральна на наступны дзень, у гэты ж дзень, пасля ночы, калі шарыкі паляцелі, амерыканцы меседж нам даслалі, ліст, што беларусы вінаватыя, што гэта здарылася, і што ўлады і Лукашэнка павінны неадкладна папрасіць прабачэння перад Літвой, прычым публічна, за гэта.
Ну я і кажу: пайшлі нах… і гэтак далей», — заявіў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Польшча сарвала абмен Пачобута
Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі
Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра