БЕЛ Ł РУС

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах

1.11.2025 / 8:0

Nashaniva.com

«Мікалай зайшоў у магазінчык, а там была адна булачка».

Коля Лукашэнка разам з бацькам на прыёме з нагоды 80‑годдзя завяршэння Другой сусветнай вайны. Пекін, 3 верасня 2025 года. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Нядаўна адной з задач чыноўнікам было пастаўлена наведваць крамы з праверкамі. Былая дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова расказала пра кур'ёзы, якія здараліся, калі чыноўнікі кудысьці заходзілі не па плане.

У інтэрв'ю ютуб-праекту «ЧастнОК-LIVE» яна згадала выпадак з Наталляй Качанавай.

Так, падчас аднаго з выязных пасяджэнняў Рады па мясцовым самакіраванні ў адным з раёнаў краіны Качанава незапланавана наведала краму, дзе не знайшла масла. Усё скончылася скандалам і апраўданнямі мясцовых чыноўнікаў, што «быў суперпопыт і не паспелі завезці новае».

Быў кур'ёз і з Колем Лукашэнкам.

«Па-мойму, у Барані (недзе там недалёка — можа, Лукашэнка ездзіў у Александрыю, і яны побач праязджалі, ці яшчэ нешта) хадзіў Мікалай непрыкаяны. Зайшоў у магазінчык. А там была адна булачка.

Зрабілі званок — «А-та-та!». Навезлі гэтых булак, хлеба… А попыту няма. І потым гэта ўсё выкінулі. Але гэта была такая істэрыка, што «Мікалай прыйшоў, а булачак няма», — згадвае Цесакова.

Чытайце таксама:

«Мне здавалася, што так робяць усе». Дэпутатка Мінгарсавета шчыра расказвае пра тое, як яна апынулася на пасадзе

МАРГ праверыў буйныя рынкі і знайшоў шмат парушэнняў

Гандлёвыя хітрыкі: як прадаўцы мяняюць краіну паходжання тавараў

Каментары да артыкула