БЕЛ Ł РУС

Адміністратар мінскай саўны прапіў усю выручку ўстановы

31.10.2025 / 16:16

Nashaniva.com

43‑гадовага жыхара Бярозаўскага раёна будуць судзіць за прысваенне грошай. Мужчына працаваў адміністратарам у адной з мінскіх саўнаў. У жніўні 2025 года, знаходзячыся на працы, ён вырашыў выпіць, але сваіх грошай не меў, таму ўзяў іх з касавых сродкаў установы, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Некалькі дзён запар мужчына піў, знаходзячыся на працоўным месцы, а пасля забраў з касы рэшту выручкі (1270 рублёў) і пайшоў, не дачакаўшыся зменшчыка.

Калі на працу прыйшоў яго калега, то убачыў беспарадак і знікненне грошай. Пра здарэнне адразу паведамілі кіраўніцтву і ў міліцыю.

Як высветлілася, абвінавачаны ўжо меў судзімасць — у 2019 годзе яго прыцягвалі да адказнасці за ўхіленне ад выплаты аліментаў. Цяпер яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 211, ч. 1 Крымінальнага кодэкса — прысваенне давераных яму сродкаў.

Мужчына прызнаў віну і раскаяўся. Эксперты адзначылі, што ён хварэе на хранічны алкагалізм і патрабуе прымусовага лячэння. На час следства да яго прымянілі меру стрымання — падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Чытайце таксама:

У Мінску п'яны ветэрынар залез у РНПЦ неўралогіі і сцягнуў заплечнік з печывам

У Мінску пара пасварылася з-за свіной галавы, у жанчыны пералом нагі

У Мінску мужчына ў аўтобусе ўдарыў падлеткаў, яны адказалі электрашокерам

Каментары да артыкула