БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах

31.10.2025 / 15:2

Nashaniva.com

«Маленькімі порцыямі перакідвалі на гэтых шарыках».

Літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах, заявіў Лукашэнка ў Лепельскім раёне.

Ён расказаў, што самі грамадзяне Літвы на фоне закрыцця заходнімі суседзямі Беларусі межаў вырашылі зарабіць на перапродажы цыгарэт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў такія ўмовы іх паставілі ўласныя ўлады, перарваўшы нармальныя гандлёвыя сувязі і пабудаваўшы загароду на мяжы.

«Улады літоўскія і польскія — вы вінаватыя, што так адбываецца. Навошта вы паставілі людзей у такія ўмовы? Навошта вы іх штурхнулі на шлях злачынства?» — адзначыў ён.

Ён расказаў, што беларускія грамадзяне абсалютна легальна набывалі на вытворчасці цыгарэты і перадавалі літоўцам, якія прыязджалі на тэрыторыю Беларусі, атрымліваючы свой прыбытак. І ўжо самі літоўцы сваім саўдзельнікам перапраўлялі тавар з дапамогай паветраных шароў. Выгада заключалася ў розніцы цэн на цыгарэты ў Беларусі і краінах ЕС.

«Наладзілі гэты бізнэс. Нашы на фабрыцы бяруць цыгарэты па выгаднай цане, прадаюць літоўцам. Трэба перакінуць праз загароду. Маленькімі порцыямі перакідвалі на гэтых шарыках, — адзначыў Лукашэнка. — Там літоўцы прымалі шары і бралі гэтыя цыгарэты. Не ў Літве прадавалі. У Нідэрландах і Англіі. Кажуць, там самыя дарагія цыгарэты».

«Як я магу з іх спытаць (удзельнікаў гэтай схемы з беларускай боку), у чым тут віна Беларусі? Я не бачу, за што караць людзей. Яны хацелі зарабіць — яны зарабілі. Калі б яны ўкралі гэтыя цыгарэты… Не, яны заплацілі», — дадаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку

Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Што сабой уяўляюць тыя метэазонды, якія прылятаюць з Беларусі ў Літву? Расказвае Бесараб

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло

Каментары да артыкула