БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра

31.10.2025 / 12:29

Nashaniva.com

Не далёкі той час, калі Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае свежае паветра, якое ўтвараецца ад зберагаемых у краіне лясоў і балот, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Бярэзінскага біясфернага запаведніка, піша БелТА.

Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Гэта — будучыня, мы гэта павінны зберагчы. І настане той час, калі гэтая смярдзючая Еўропа будзе нам плаціць за тое, што мы беражом тое, што дасталося нам ад бога», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што ў ЕС усяго гэтага практычна няма, а вецер усё гэта дабро ў выглядзе чыстага паветра нясе туды.

«Яны замест таго, каб плаціць, пачынаюць нас душыць санкцыямі. Гэта пройдзе. Ужо праходзіць. Думаю, не далёкі той час, калі яны будуць за гэта плаціць нам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула