БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі акцёр Джэсі Айзенберг ахвяруе сваю нырку незнаёмцу

31.10.2025 / 11:39

Nashaniva.com

Пра гэта галівудскі акцёр, вядомы па фільмах «Ілюзія падману», «Сацыяльная сетка» і «Свецкае жыццё», распавёў у інтэрв’ю тэлеканалу NBC.

Фота: Charles Sykes / AP

— Калісьці я пачаў здаваць кроў і, відаць, «падсеў» на гэта. У сярэдзіне снежня я зраблю альтруістычнае ахвяраванне. Я вельмі рады гэтаму, — сказаў Айзенберг.

Ён растлумачыў, што калі камусьці ў ЗША патрэбна нырка, але яго сваяк не падыходзіць па медыцынскіх паказчыках, то донар, такі як ён, можа аддаць орган гэтаму чалавеку.

У адказ сваяк перадасць сваю нырку іншаму пацыенту праз спецыяльную сістэму абмену. Так запускаецца ланцуг перасадак, які працуе толькі дзякуючы людзям, гатовым ахвяраваць свае органы, удакладніў Айзенберг.

З-за недахопу донарскіх органаў у ЗША сярэдні час чакання нырачнай трансплантацыі складае 3—5 гадоў.

У мінулым годзе Джэсі Айзенберг напісаў сцэнар, зняў і спрадзюсаваў вельмі душэўны фільм «Сапраўдны боль», дзе зняўся ў галоўнай ролі. У фільме ён і са стрыечным братам (Кіран Калкін) прыязджаюць з ЗША ў Польшчу, каб наведаць памятныя мясціны, звязаныя з Халакостам. Фільм атрымаў некалькі прэмій, а Кіран Калкін атрымаў «Оскар» за найлепшую ролю другога плана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула