БЕЛ Ł РУС

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе

31.10.2025 / 8:0

Ф. Раўбіч

У час рэстаўрацыі ў палацы Валовічаў у Свяцку (Гродзенскі раён) пад некалькімі слаямі пазнейшай тынкоўкі рэстаўратары выявілі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў, выкананую ў XVIII стагоддзі майстрамі еўрапейскага ўзроўню. 

Адзін з партрэтаў рымскіх імператараў, раскрытых у аднайменнай зале Свяцкага палаца ў час рэстаўрацыі. Фота: Пул 4 Регион

Паводле слоў дырэктара дызайн-студыі «Пальмета» Ігара Ганяева, знойдзены жывапіс у зале рымскіх імператараў паказвае выдатную прапрацоўку дробных дэталяў, такіх як блікі, вочы, вусны, бароды і лаўровыя вянкі на галовах антычных кіраўнікоў, што сведчыць пра высокую якасць і прафесіяналізм аўтара.

«Гэта гістарычны жывапіс у тэхніцы грызайль з найдрабнейшай прапрацоўкай дэталяў. Гэта аўтарскі жывапіс найвышэйшага еўрапейскага і сусветнага ўзроўню — без сумненняў і без перабольшанняў», — адзначыў Ганяеў.

Адзін з партрэтаў рымскіх імператараў, раскрытых у аднайменнай зале Свяцкага палаца ў час рэстаўрацыі. Фота: Пул 4 Регион

Адзін з партрэтаў рымскіх імператараў, раскрытых у аднайменнай зале Свяцкага палаца ў час рэстаўрацыі. Фота: Пул 4 Регион

Жаночы партрэт, раскрыты ў зале рымскіх імператараў Свяцкага палаца ў час рэстаўрацыі. Фота: Пул 4 Регион

Партрэты больш за сто гадоў заставаліся схаванымі пад пластамі грунту, фарбы і пабелак, пакуль іх не знайшлі падчас рэстаўрацыйных работ, якія працягваюцца ў палацы.

«Мы адкрылі сапраўды вялікія творы. Гэта не толькі для Гродзеншчыны, але і для ўсёй краіны вельмі значная падзея», — падкрэсліў спецыяліст.

Адзін з партрэтаў рымскіх імператараў, раскрытых у аднайменнай зале Свяцкага палаца ў час рэстаўрацыі. Фота: Пул 4 Регион

Працэс рэстаўрацыі галерэі партрэтаў рымскім імператараў у аднайменнай зале Свяцкага палаца. Фота: Пул 4 Регион

Акрамя залы рымскіх імператараў, працы таксама ідуць у зале №6, пейзажным зале і на параднай лесвіцы. Як паведамляў намеснік кіраўніка Гродзенскай вобласці Андрэй Жук, ва ўсіх гэтых памяшканнях былі знойдзены прыклады жывапісу XVIII стагоддзя, выкананыя тэмпернай фарбай па тынку.

Партрэты рымскіх імператараў на рэстаўрацыйных планшэтах. Фота: Пул 4 Регион

Планшэты, якія паказваюць багацце гістарычных размалёвак у інтэр'ерах Свяцкага палаца. Фота: Пул 4 Регион

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула