У Кіеве на пошце выбухнула пасылка, яшчэ адну абясшкодзілі
30 кастрычніка ў адным з аддзяленняў «Укрпошты» ў Саломенскім раёне Кіева выбухнула пасылка. Паводле папярэдняй інфармацыі, інцыдэнт адбыўся ў сартавальным цэнтры падчас агляду адной з пасылак.
Фота ілюстрацыйнае
У выніку выбуху пяць супрацоўнікаў пошты атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Ім неадкладна аказваецца неабходная медыцынская дапамога.
Акрамя пасылкі, якая выбухнула, на пошце знайшлі яшчэ адну з небяспечным змесцівам.
Улады высвятляюць абставіны здарэння, каб дакладна ўстанавіць прычыны выбуху і ўрэгуляваць пытанні бяспекі ў аддзяленні.
Чытайце таксама:
Ва ўкраінскім Хмяльніцкім адбыўся моцны выбух у жылым шматпавярховіку