БЕЛ Ł РУС

Сырскі: Сітуацыя ў Пакроўску складаная

30.10.2025 / 15:35

Nashaniva.com

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі наведаў раён Пакроўска і Мірнаграда, якія зараз з'яўляюцца галоўнымі мэтамі наступальнай кампаніі расійскіх войскаў. Сырскі прызнаў, што сітуацыя ў раёне складаная.

Байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны з 3‑й брыгады «Спартан» рыхтуюць да палёту БПЛА «Пінгвін» каля лініі фронту на Пакроўскім кірунку. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

«Сітуацыя складаная, але заяўленні расійскай прапаганды пра нібыта «блакаванне» Сіл абароны Украіны ў Пакроўску, як і ў Купянску, не адпавядаюць рэчаіснасці», — заявіў ён.

Па яго словах, у Пакроўску расійская пяхота, «пазбягаючы баявых сутыкненняў, засяроджваецца ў гарадской забудове, мяняе месцы знаходжання, таму першачарговая задача — выявіць яе і знішчыць».

Maps.google.com

«Працуем над узмацненнем устойлівасці абароны на пакроўскім напрамку. Тут важныя: якаснае ўзаемадзеянне паміж падраздзяленнямі, забеспячэнне іх усім неабходным, у тым ліку ў адпаведнасці з дадатковымі патрэбамі; дакладнае і скаардынаванае выкананне пастаўленых задач. Кожны камандзір, незалежна ад узроўню, павінен арганізаваць якаснае выкананне задач. Строга папярэдзіў камандзіраў аб недапушчэнні безадказнасці. За гэта буду прымаць жорсткія меры, да зняцця з пасад», — дадаў галоўнакамандуючы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула