Расійскі вайсковец забіў жыхара Белгарадскай вобласці і згвалціў яго жонку
Гэта адбылося, калі сужэнцы спалі ў сябе дома.
Следчы камітэт РФ паведаміў пра затрыманне радавога Узброеных сіл Расіі Аляксея Кастрыкіна па справе аб забойстве і згвалтаванні ў Белгарадскай вобласці, у пасёлку Новая Тавалжанка.
Паводле следства, вайсковец уварваўся ў дом мясцовага жыхара, забіў яго і згвалціў яго жонку.
Першым пра забойства паведаміла мясцовае выданне «Пепел». Паводле іх інфармацыі, вайсковец уварваўся ў дом, пакуль гаспадары спалі. Забітым аказаўся 56‑гадовы супрацоўнік буйнога шабекінскага прадпрыемства па імені Сяргей. Яго жонка, якую згвалцілі, працуе настаўніцай у школе.
Выданне «Пепел» сцвярджае, што Кастрыкін дзейнічаў не адзін — згвалтаванне было групавым, і ў забойстве таксама ўдзельнічалі некалькі вайскоўцаў. Аднак астатнія ўдзельнікі злачынстваў на дадзены момант не затрыманыя.