Амаль Неапаль. У Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць
Такая карціна назіраецца з канца мінулага тыдня.
Slutsk-gorod.by
Случчакі звярнулі ўвагу, што многія сметніцы ў цэнтры горада, а менавіта на прыпынках, застаюцца непрыбранымі. І такая карціна назіраецца прыкладна з канца мінулага тыдня.
Адна з чытачак SlutskGorod накіравала зварот праз службу «115.бел», і атрымала адказ:
КУП «Слуцкае ЖКГ» не можа выканаць гэты від работ у сувязі з адсутнасцю бюджэтнага фінансавання. Інфармацыя прадастаўлена КУП «Служба заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Слуцкага раёна», бо дадзеная арганізацыя з’яўляецца размеркавальнікам бюджэтных сродкаў».
Да адказу служба «115» прымацавала ліст, адрасаваны непасрэдна ад Службы заказчыка ў адрас Слуцкага ЖКГ:
«Даводзім да Вашага ведама, што пералік работ па рамонце і ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі г. Слуцка і Слуцкага раёна на 2025 год ужо сфарміраваны ў межах выдзеленага фінансавання і апублікаваны ў газеце «Слуцкі край» ад 31.01.2025 г.
Дадатковыя работы, у тым ліку па заяўках і зваротах, якія не ўвайшлі ў пералік работ з-за адсутнасці дадатковага фінансавання, у 2025 годзе выконвацца не будуць. Яны будуць прынятыя пад увагу пры складанні плана рамонту вулічна-дарожнай сеткі г. Слуцка і Слуцкага раёна на 2026 год у межах выдзеленага фінансавання».
Другой інфармацыі па гэтым не было.