БЕЛ Ł РУС

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы

30.10.2025 / 11:31

Nashaniva.com

У міліцыю Магілёва звярнуўся 35‑гадовы жыхар горада, у якога ноччу скралі рэчы на суму каля 2700 рублёў.

Мужчына вяртаўся дадому пасля клуба. Ён чакаў транспарт на аўтобусным прыпынку і там заснуў. Прачнуўшыся, ён пабачыў, што яго абакралі: знік мабільны тэлефон коштам каля 2000 рублёў, а таксама кашалёк з беларускім рублямі і валютай на суму каля 700 рублёў.

Міліцыя высветліла, што чужую маёмасць скралі два розныя чалавекі ў розны час. Спачатку 39‑гадовы мясцовы жыхар, які праходзіў міма, абшукаў мужчыну, знайшоў і забраў мабільны тэлефон. Пасля гэтага 49‑гадовы прахожы выцягнуў у пацярпелага кашалёк, забраў з яго купюры і выкінуў пусты гаманец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула