БЕЛ Ł РУС

У Францыі затрымалі трэцяга падазраванага ў рабаванні Луўра

30.10.2025 / 9:51

Nashaniva.com

Скрадзеныя каштоўнасці пакуль што не знойдзеныя.

Скрадзеная дыядэма імператрыцы Яўгеніі (уверсе) і як карона (унізе), якая была кінутая грабежнікамі і пасля знойдзена на вуліцы. Фота: Wikimedia Commons

У Францыі затрымалі трэцяга падазраванага ў рабаванні Луўра, паведаміў тэлеканал BFMTV.

Двое затрыманых па справе аб рабаванні Луўра часткова прызналі віну, заявіла на прэс-канферэнцыі пракурор Парыжа Лор Беко. Пра гэта пішуць Le Figaro і BFMTV.

Абодва затрыманых ужо мелі судзімасці за крадзеж і працавалі ў дастаўцы. Адзін з іх — 34‑гадовы грамадзянін Алжыра, другі — 39‑гадовы ураджэнец французскага горада Абервілье у дэпартаменце Сэн-Дэні.

Скрадзеныя каштоўнасці пакуль што не знойдзены, удакладніла пракурор.

Рабаванне Луўра адбылося 19 кастрычніка. Група злачынцаў пранікла ў Галерэю Апалона — музейнае сховішча каштоўнасцей, дзе выстаўлены каралеўскія рэгаліі. Яны скралі скарбы, якія належалі некалькім французскім манархам і іх жонкам. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт украдзеных упрыгожванняў складае €88 мільёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула