БЕЛ Ł РУС

Польскія ВПС перахапілі расійскі самалёт, які ляцеў з выключаным транспондарам над Балтыйскім морам

29.10.2025 / 13:59

Nashaniva.com

Паветранай прасторы Польшчы разведвальны расійскі самалёт не парушыў. 

28 кастрычніка 2025 года пара знішчальнікаў МіГ-29 ВПС Польшчы перахапіла, візуальна апазнала і вывела з зоны адказнасці самалёт Расійскай Федэрацыі, які здзяйсняў палёт над Балтыйскім морам, паведаміла Польскае Аператыўнае камандаванне.

«Польскія знішчальнікі перахапілі расійскі самалёт Іл-20, які выконваў разведвальную місію ў міжнароднай паветранай прасторы без пададзенага плана палёту і з выключаным транспондарам. Самалёт не парушаў паветранай прасторы Польшчы. Дзякуючы высокай баявой гатоўнасці, прафесіяналізму лётчыкаў і дакладнай працы сістэмы СПА аперацыі былі праведзены хутка, эфектыўна і бяспечна», — гаворыцца ў паведамленні ў акаўнце Польскага Аператыўнага камандавання ў Х.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула